Сёння адбудзецца фінал чэмпіянату Еўропы па папсе — Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне». Сёлета ён праходзіць у Стакгольме. У фінале выступяць спевакі з 26 краін.

Беларус Айван, прадукт расійскага прадзюсара Дробыша, выйсці ў фінал не здолеў. Але глядзець спаборніцтва ўсё адно цікава. 

Сярод песень, напісаных пад капірку, вылучаецца балада памяці рэпрэсаванага народу — выселеных саветамі ў пустыні Азіі крымскіх татар. Яе спявае прадстаўніца Украіны Джамала. 

З Джамалай пазмагаецца прадстаўнік Расіі Сяргей Лазараў. Песня ў яго звычайная, але ён — прафесіянал сцэны, і сцэнаграфія прыгожая.

Хто пераможа? Незвычайная для Еўрабачання песня жальбы ці прыгожы спявак?

Хто можа стварыць ім канкурэнцыю? Можа быць, Францыя. Ці Аўстралія?

1. Laura Tesoro — What's The Pressure (Бельгія)


2. Gabriela Gunčíková — I Stand (Чэхія)

3. Douwe Bob — Slow Down (Нідэрланды)

4. Samra — Miracle (Азербайджан)

5. Freddie — Pioneer (Венгрыя)

6. Francesca Michielin — No Degree Of Separation (Італія)

7. Hovi Star — Made Of Stars (Ізраіль)

8. Poli Genova — If Love Was A Crime (Балгарыя)

9. Frans — If I Were Sorry (Швецыя)

10. Jamie-Lee — Ghost (Германія)

11. Amir — J'ai Cherché (Францыя)

12. Michał Szpak — Color Of Your Life (Польшча)

13. Dami Im — Sound Of Silence (Аўстралія)

14. Minus One — Alter Ego (Кіпр)

15. Sanja Vučić ZAA — Goodbye (Сербія)

16. Donny Montell — I've Been Waiting For This Night (Літва)

17. Nina Kraljić — Lighthouse (Харватыя)

18. Сяргей Лазараў — You Are The Only One (Расія)

19. Barei — SayYay! (Іспанія)

20. Justs — Heartbeat (Латвія)

21. Джамала — 1944 (Украіна)

22. Ira Losco — Walk On Water (Мальта)

23. Nika Kocharov and Young Georgian Lolitaz — Midnight Gold (Грузія)

24. ZOË — Loin D'ici (Аўстрыя)

25. Joe & Jake — You're Not Alone (Вялікабрытанія)

26. Iveta Mukuchyan — LoveWave (Арменія)

Найбольшыя шансы выйграць конкурс, па версіі букмекераў, у Расіі, Украіны, Францыі і Аўстраліі. А за каго прагаласавалі ці будзеце галасаваць вы? Выказвайцеся ў каментах! 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?