На адкрыцці прысутнічалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч і намеснік генеральнага сакратара абароны ЗША Роберт Ворк. Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, які быў галоўным удзельнікам перамоў cа Злучанымі Штатамі на тэму стварэння сістэмы супрацьракетнай абароны.

Амерыканскі бок прадстаўляў, у тым ліку, амбасадар ЗША Пол Джонс, галоўнакамандуючы ваенна-марскімі сіламі ЗША ў Еўропе адмірал Марк Фергюсан. Сярод гасцей быў таксама міністр абароны Румыніі Міхня Мотак.

«Гэта важны дзень, паколькі менавіта сёння пачынаецца новы этап умацавання бяспекі Еўропы, а значыць і Польшчы», - сказаў у час урачыстасцяў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў, што Польшча даўно чакала моманту, калі сілы НАТА пастаянна будуць знаходзіцца на тэрыторыі краіны.

У сваю чаргу, міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што «мэта ўстаноўкі сістэмы супрацьракетнай абароны - павысіць абараназдольнасць Польшчы і яе саюзнікаў». Міністр акцэнтаваў увагу на тым, што размяшчэнне сістэмы ПРА ў краіне не з'яўляецца праявай агрэсіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?