13:15

Пратаколы на ўдзельнікаў акцыі складалі 2-х відаў: па артыкуле 23.4 (непарадкаванне міліцыі) і артыкуле 23.34 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці.

Падчас акцыі быў затрыманы журналіст Радыё Свабода Алег Груздзіловіч. Яго затрымалі на праспекце Незалежнасці ля выхаду са станцыі метро «Кастрычніцкая». Журналіста абвінавацілі ў тым, што ён выйшаў на праезжую частку, адвезлі да гатэля «Еўропа», дзе выпісалі штраф 210 тыс. рублёў за парушэнне правілаў дарожнага руху.

12:52

Акцыя дацягнулася да ўніверсама «Цэнтральны».

Машыны працягваюць мыць праспект

Машыны працягваюць мыць праспект

Фота з фэйсбука Настассі Шамрэй. Другая справа — Ніна Багінская

Фота з фэйсбука Настассі Шамрэй. Другая справа — Ніна Багінская

12:40

Міліцэйскія начальнікі назіраюць за акцыяй здаля.

12:32

На Кастрычніцкую плошчу прыйшоў Мікалай Статкевіч — ён падзякаваў усім прысутным за ўдзел акцыі.

Зараз на плошчы некалькі дзясяткаў чалавек.

12:30

Рух на праспекце ля Кастрычніцкай плошчы фактычна перакрыты. Прычыны – невядомыя. Перыядычна праязджаюць палівальныя машыны, якія мыюць праспект.

Актывісты: «ДАІ адмыслова перакрылі рух на праспекце, пусцілі палівачкі. Гэта каб нас ўбачыла менш людзей».

12:24

На плошчы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, якія трымаюць у руках бел-чырвона-белыя сцягі. Сярод удзельнікаў — Зміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык і іншыя. Актывісты трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама стужкі. Амаль адразу з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі складаць пратакол на аднаго з удзельнікаў акцыі.

Леанід Кулакоў

Леанід Кулакоў

12:23

У прысутных — каля двух дзясяткаў сцягоў.

Экс-палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Экс-палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Вольга Мікалайчык

Вольга Мікалайчык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?