Уладзімер Пуцін

Сэнсацыі не адбылося – Уладзімер Пуцін узначаліў урад Расеі.

«Уладзімеру Ўладзімеравічу асаблівыя прадстаўленьні не патрэбныя. Мы ведаем, як шмат зрабіў прэзыдэнт Пуцін», – такімі словамі новаабраны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прадстаўляў дэпутатам кандыдатуру Пуціна на пасаду прэм’ер-міністра.

За былога прэзыдэнта Расеі прагаласавала 392 чалавекі, супраць – 56 (збольшага сябры партыі КПРФ). Сёньня ж Дзьмітрый Мядзьведзеў і дакумэнтальна зацьвердзіў прэм’ерства Пуціна, падпісаўшы ўказ аб ягоным прызначэньні.

Выступаючы перад Дзяржаўнай Думай, Уладзімер Пуцін паставіў задачу перагнаць па паказчыках ВУП Вялікабрытанію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?