Прэзідэнт ЗША Барак Абама узняў тост за Швецыю, Нарвегію, Данію, Фінляндыю і Ісландыю на незвычайнай званай вячэры ў Белым Доме. Яна была арганізаваная з нагоды саміта ЗША — Скандынавія, на які сабраліся кіраўнікі шасці дзяржаў.

Злева направа: кіраўнікі Даніі, Нарвегіі, Ісландыі, ЗША, Фінляндыі і Швецыі.

Злева направа: кіраўнікі Даніі, Нарвегіі, Ісландыі, ЗША, Фінляндыі і Швецыі.

Цэнтральнай тэмай саміта была абарона ад расійскай пагрозы.

Барак Абама (справа) слухае прэм'ер-міністра Швецыі.

Барак Абама (справа) слухае прэм'ер-міністра Швецыі.

Аднак саміт стаў для Абамы нагодай выказаць сваё даўняе захапленне палітыкай скандынаўскіх краін — прагматычнай і гуманістычнай адначасова. 

Кіраўнікі ЗША, Нарвегіі, Швецыі і Даніі (справа налева) смяюцца ў часе саміта ў Белым Доме.

Кіраўнікі ЗША, Нарвегіі, Швецыі і Даніі (справа налева) смяюцца ў часе саміта ў Белым Доме.

Вячэра была натхнёная матывамі скандынаўскай кухні. Падавалі сыры гавайскі тунец, таматны тартар і цялячыя рабрынкі, печаныя з чырвоным віном. На вячэру сабраўся цвет Галівуда і амерыканскай культуры, а разам з імі кіраўнікі перадавых амерыканскіх кампаній з топ-500.

Барак і Мішэль Абама сустракаюць гасцей перад званай вячэрай.

Барак і Мішэль Абама сустракаюць гасцей перад званай вячэрай.

На саміце Данія і Нарвегія заявілі, што яны зробяць свой унёсак ва «ўзмоцненыя перадавыя сілы» НАТА, а Абама сказаў: «Мы будзем падтрымліваць сталы дыялог і шукаць супрацоўніцтва з Расіяй, але мы хочам таксама быць пэўнымі, што мы падрыхтаваныя і моцныя, і мы таксама хочам дабіцца, каб вайсковая актыўнасць Расіі заставалася ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі забавязаннямі», — сказаў Абама пасля саміта.

Пяць скандынаўскіх краін разам, калі сплюсаваць з імі саюзныя ім краіны Балтыі і Польшчу, маюць каля 68 мільёнаў насельніцтва. У Расіі — каля 140 мільёнаў. Аб'ём жа эканомік гэтай групы краін сувымерны з эканомікай Расіі. Нарвегія мае вялізны суверэнны грашовы фонд, а Швецыя — развітую вайсковую прамысловасць. Польшча і Фінляндыя маюць досвед паспяховай абароны ад Савецкай Расіі ў ХХ ст. З усіх гэтых краін Швецыя і Фінляндыя не ўваходзяць у НАТА, але абмяркоўваюць ідэю далучэння.

У абаронным плане самае ўразлівае месца альянса — Балтыя, вузкая палоска краін на беразе Балтыйскага мора. У Эстоніі і асабліва Латвіі Масква можа, акрамя таго, разлічваць на сваю «пятую калону». Крэмль таксама фінансуе ультраправыя і ультралевыя партыі і асяродкі ў іншых краінах рэгіёна.

Мішэль Абама з жонкамі кіраўнікоў Даніі, Швецыі, Фінляндыі і Ісландыі і мужам прэм'ера Нарвегіі.

Мішэль Абама з жонкамі кіраўнікоў Даніі, Швецыі, Фінляндыі і Ісландыі і мужам прэм'ера Нарвегіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?