Пераможцу «Еўрабачання» вызначаюць усе краіны-удзельнікі, у тым ліку Беларусь, хоць Ivan у фінал і не прабіўся.

Паводле абноўленых правілаў, спачатку падчас трансляцыі агучваецца рашэнне мясцовых прафесійных журы. 

Каго сёлета падтрымалі беларускае журы?

1. Расія — 12 балаў

2. Літва — 10 балаў

3. Швецыя — 8 балаў

4. Украіна — 7 балаў

5. Аўстралія — 6 балаў

6. Мальта — 5 балаў

7. Бельгія — 4 балы

8. Арменія — 3 балы

9. Азербайджан — 2 балы

10. Балгарыя — 1 бал.

Як канкрэтна галасавалі сябры журы?

Спявак Тэа і Аляксандр Капёнкін з «БелМузТБ» паставілі на першае месца Расію.

Кампазітар Генадзь Маркевіч і спявачка Вольга Плотнікава налічылі максімальны бал Літве.

А вось прадзюсарка Вольга Драздова аддала перамогу Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?