Апублікаваныя падрабязныя вынікі «Еўрабачання» ў другім паўфінале, у якім прымаў удзел беларускі спявак Ivan. Адзначым, што ўдзел у галасаванні прымалі 18 краін-удзельніц. Напрыклад, жыхары Расіі і Арменіі не маглі падтрымаць беларуса.
Паводле тэлегледачоў, Іван стаў 9-м з 18 удзельнікаў.
Якія краіны галасавалі за яго?
10 балаў — ад Украіны.
8 балаў — ад Польшчы.
7 балаў — ад Латвіі.
6 балаў — ад Грузіі і Літвы.
5 балаў — ад Сербіі.
4 балы — ад Балгарыі.
3 балы — ад Ізраіля.
1 бал — ад Даніі, Ірландыі, Італіі
Але прафесійныя журы краін Еўропы ацанілі яго ніжэй.
6 балаў Іван атрымаў ад журы Балгарыі і Аўстраліі.
5 балаў — ад журы Украіны.
4 балы — ад журы Польшчы.
3 балы — ад журы Велікабрытаніі.
2 балы — ад журы Германіі, Ірландыі і Славеніі.
1 бал — ад журы Латвіі і Швейцарыі.
* * *
У выніку падсумавання галасоў Іван стаў 12-м, што не дазволіла яму прайсці ў фінал.
Усяго ж ён стаў 29-м з 42 удзельнікаў.