«Мы павінны прыняць усе меры для аднаўлення вытворчага патэнцыялу, які быў паралізаваны буржуазіяй», — заявіў Мадура на мітынгу ў Каракасе.

Ён таксама распарадзіўся правесці вайсковыя вучэнні на мяжы з Калумбіяй, пасля таго як прэзідэнт гэтай краіны Мануэль Сантас заклікаў да абароны апазіцыйных партый Венесуэлы.

Тым часам прыхільнікі апазіцыі праводзяць акцыі пратэсту ў Каракасе, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта.

У пятніцу Мадура абвясціў у краіне надзвычайнае становішча, патлумачыўшы гэта неабходнасцю даць адпор «агрэсіі Захаду», якая, на яго думку, вінаватая ў праблемах Венесуэлы. Пры гэтым сама пастанова пакуль не была нідзе апублікаваная.

Гэта рашэнне было прынята, у прыватнасці, пасля таго, як найбуйнейшы ў краіне вытворца напояў і прадуктаў харчавання Polar Group прыпыніў вытворчасць піва з 30 красавіка, заявіўшы, што некампетэнтнасць улад зрабіла немагчымым імпарт ячменю. Уладальнік кампаніі Ларэнса Мендоза — заўзяты праціўнік Мадура.

Апазіцыя абвінавачвае прэзідэнта ў выкарыстанні надзвычайнага становішча, каб пазбегнуць рэферэндуму аб сваёй адстаўцы. Апазіцыянеры ўжо сабралі больш за 1,8 млн подпісаў на карысць правядзення такога рэферэндуму.

Эканамічны крызіс у Венесуэле ў апошнія гады прывёў да недахопу прадуктаў харчавання і дэфіцыту прадметаў першай неабходнасці, у прыватнасці туалетнай паперы, гіганцкіх чэргаў і эпізодаў марадзёрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?