Як галасуюць прафесійныя журы еўрапейскіх краін, якія пацярпелі ад расійскіх (і савецкіх) умяшальніцтваў за апошняе стагоддзе?
Пачнем ад акупацыі балтыйскіх краін і вайны з Фінляндыяй ды працягнем да агрэсіі у Грузіі і Украіне.
Літва. Гледачы (галасамі рускай дыяспары) паставілі Расію на 3-е месца, але, па меркаванні журы, Сяргей Лазараў найгоршы сярод усіх канкурсантаў.
Эстонія. Гледачы ставяць Расію на 1-е месца, а журы — на 18-е.
Фінляндыя. Па меркаванні гледачоў у Расіі 3-е месца, па меркаванні журы — толькі 14-е.
Польшча. Падобная сітуацыя — трэцяе месца ад гледачоў. І толькі 13-е — ад журы.
Венгрыя. Другое месца ад гледачоў і толькі 13-е — ад журы.
Чэхія. Гледачы адзначылі Сяргея Лазарава «срэбрам», а журы паставіла Расію на апошняе, 25-е месца.
Грузія. Ад гледачоў Лазараў атрымаў 3-е месца, ад журы — 23-е.
Украіна. Гледачы аддалі Лазараву «золата», але журы апусціла яго на 22-е месца.
Выключэннем стала толькі Латвія, журы якой паставіла Расію на 4-е месца.
Дзеля справядлівасці адзначым, што ёсць удзельнікі, якія, наадварот, пастаянна дэманструюць падтрымку прадстаўнікам той ці іншай краіны. Напрыклад, журы Грэцыі і Кіпра фактычна адзінагалосна паставіла Расію на першае месца.