У Оршы матацыкл урэзаўся ў таксі, у выніку чаго абодва кіроўцы загінулі, паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярогіна.

На скрыжаванні вул. Леніна з вул. Шаўчэнка 15 мая каля дзвюх гадзін ночы адбылося сутыкненне аўтамабіля таксі маркі «Нісан Альмера», якім кіраваў 60-гадовы мужчына, і матацыкла «Кавасакі», якім кіраваў 25-гадовы хлопец. Ад атрыманых траўмаў абодва кіроўцы, жыхары Оршы, загінулі.

Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца іншамаркі выязджаў з другараднай дарогі на галоўную, па якой рухаўся матацыкліст.

Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца, вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?