14 мая Віцебская дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы і ДАІ правялі сумесную прафілактычную акцыю для матацыклістаў. Акцыю «З Богам па дарогах» ініцыяваў пробашч кафедральнага касцёла ксёндз Андрэй Аніскевіч. Удзел у ёй узялі некалькі дзясяткаў матацыклістаў, піша Еўрарадыё са спасылкай на katolik-gomel.by.

katolik-gomel.by

katolik-gomel.by

Мотакалона праехала ад гандлёвага цэнтра «Карона» практычна праз увесь Віцебск да кафедральнага касцёла Езуса Міласэрнага. Тут біскуп Алег Буткевіч сказаў для байкераў прывітальнае слова, блаславіў іх на пачатак сезону і акрапіў свянцонай вадой. Матацыклісты таксама пачулі выдатныя спевы ў суправаджэнні аргана — «Магутны Божа», «Авэ, Марыя», «Малітва» Булата Акуджавы. Пасля настаяцель асвяціў байкі і запрасіў матацыклістаў на гарбату.

Айцец Андрэй Аніскевіч сам з'яўляецца байкерам ўжо 23 гады. У калоне байкераў ён праехаў на сваёй «Хондзе». Ён рады, што першая спроба ўдалася, і плануе на завяршэнне мотасезона яшчэ больш масавае байкерскае мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0