Красавік 2016 года аказаўся самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў, гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага ўпраўлення па паветраплаванні і даследаванні касмічнай прасторы (NASA).

Табліца NASA складзеная на аснове сярэдніх значэнняў тэмпературы вады і паветра з 1951 па 1980 год — яны ўзятыя за 100. Лічбы больш за сотню азначаюць рост тэмпературы.

Адхіленне больш за 1% вышэй за сярэднія значэнні ад сярэдняга паказчыка 1951-1980 гадоў фіксуецца ўжо шосты месяц запар. Паводле прагнозаў навукоўцаў, тэндэнцыя да падвышэння тэмпературы захаваецца, перадае РІАН.

На наступным тыдні таксама будуць апублікаваныя дадзеныя Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША, і эксперты мяркуюць, што апошнія 12 месяцаў паб'юць ўсе тэмпературныя рэкорды.

«Гэта палохае. Я не ведаю, што адбудзецца далей. Мы разумелі, што Эль-Ніньё (ваганне тэмпературы павярхоўнага пласта вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна, якое ўздзейнічае на клімат) паўплывае на сітуацыю, але наўрад ці нехта чакаў такога скачка», — распавёў брытанскай газеце The Independent метэаролаг Эрык Хольтхаўс.

Навуковец папярэдзіў, што ў апошні час рост тэмператур адбываецца найбольш рэзка, і ён пачаў актыўна ўплываць на падводную флору і фауну. Напрыклад, за апошнія 18 месяцаў каля чвэрці наяўных у акіяне каралавых калоній пачалі пакутаваць на абескаляроўванне з-за акіслення і павышэння тэмпературы сусветнага акіяна, а марскія льды імкліва растаюць.

Метэаролаг прагназуе, што рэкордна высокая тэмпература будзе доўжыцца ад чатырох да шасці месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0