Лідар расійскага гурту «Звери» запісаў відэазварот да прыхільнікаў на беларускай мове. 26 мая ў мінскім Палацы спорту вядомы калектыў прэзентуе новае шоу «Страха нет», адмыслова для якога музыкі вязуць з сабой 35 тон гуку і святла.

— Прывітанне, Беларусь! З вамі Рома Звер. Як вашы справы? Хутка прыедзем да вас у Мінск з новым альбомам «Страху няма» і вялікім шоў. Будзем рады пабачыць вас. Да сустрэчы! – сказаў Рома ў відэазвароце.

– Відавочна, што прачытаць тэкст на беларускай Роме было не так проста, але для першага разу атрымалася проста выдатна, – адзначаюць прадстаўнікі арганізатара канцэрта, кампаніі «Вітамін Д».

Мінск стане адным з чатырох гарадоў, дзе гурт «Звери» пакажа поўную версію канцэртнага шоу «Страха нет». Гледачоў чакаюць 300 кілават гуку і святла, кожную песню будзе суправаджаць арыгінальны відэашэраг. Публіка будзе мець магчымасць наноў адчуць добра знаёмыя і любімыя хіты гурту, таксама лепш зразумець сэнсы кампазіцый новага альбома.

Гурт«Звери» з шоу «Страха нет». 26 мая – Палац спорту – 19.00

Квіткі: трыбуны — 140—420 тыс. руб., танцпол – 495 тыс. руб., фан-зона – 655 тыс. руб.

Продаж: у касах Kvitki.by у Мінску і яшчэ 42 гарадах Беларусі kvitki.by, а таксама анлайн анлайн.

Інфалінія: (017) 293 03 74, (029) 199 60 66.

Сустрэча VK - zveriminsk2016

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0