Гэтымі днямі ў Мінску праходзіць Чэмпіянат Еўропы сярод дзяўчат да 17 гадоў. Восем наймацнейшых каманд старога кантыненту выясняюць наймацнейшага, ужо прыйшла пара паўфіналаў.

Напярэдадні галоўнага старту турніру «Наша Ніва» склала рэйтынг самых прыгожых беларускіх футбалістак.

Марына Бузунава

Абаронца ФК «Мінск», раней гуляла ў «Бабруйчанцы». Нарадзілася ў вёсцы Масцішчы Бялыніцкага раёна. Любімымі спартсменамі яна называе Майкла Джордана і Усэйна Болта, а любімым клубам – лонданскі «Чэлсі».

Настасся Харланава

Дзяўчына таксама прадстаўляе «Мінск», раней яна выступала ў Гомелі. У анкеце на клубным сайце пазначана, што яна марыць гуляць «як Бэкхэм». Перажывае за зборную Германіі, а любімая страва – блінчыкі з мясам.

Валерыя Карачун

Сонечная футбалістка сталічнай «Зоркі-БДУ». У свой час была капітанам моладзевай зборнай Беларусі, а цяпер стабільна выклікаецца ў нацыянальную.

Марына Лісава

Абаронца магілёўскай «Надзеі», кандыдат у майстры спорта. Футболам займаецца ад 2006 года. Увесь час была ў структуры магілёўскай каманды. Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Беларусі.

Дзіна Лобан

Прадстаўніца футбольнага клуба «Славянка» (Мінск). Дзіна не толькі гуляе за каманду, але і адмініструе старонкі «Славянкі» ў сацыяльных сетках.

Ганна Казюпа

Яшчэ адна прадстаўніца нашага флагмана – ФК «Мінск». Дзяўчына гуляе на пазіцыі абаронцы. Яна мае за плячыма досвед гульні ў Польшчы за каманду MUKS Praga-Warszawa. У Польшчы дзяўчына таксама атрымлівала адукацыю. Сама яна родам з Брэста.

Алена Кушнер

Нападаючая «Зоркі-БДУ». Дзяўчына лічыць футбол справай свайго жыцця. Сваім дэвізам яна лічыць словы «Будзь заўсёды сабой».

Алена Канапляннікава

Выступае за магілёўскую «Надзею». Кажа, што для павелічэння колькасці гледачоў на матчах па жаночым футболе патрэбна больш рэкламы. «Калі хлопец скажа «ці я, ці футбол», то нам будзе не па дарозе», — казала яна.

Яўгенія Легчанкова

Раней гуляла сама, а цяпер трэніруе ў камандзе «Гомель»-СДЮШАР №8. Гэтая каманда, на жаль, не змагла прайсці ліцэнзавання і цяпер не ўдзельнічае ў чэмпіянаце.

Аляксандра Сокал

У якасці бонусу прадстаўляем былую галкіпер нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандра Сокал. Цяпер яна завязала з футболам, а ўсё больш аддае перавагу мадэльнаму бізнэсу. Сокал з’яўляецца сяброўкай футбаліста Максіма Вітуса, які цяпер выступае за харвацкі «Спліт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?