У Мінскай вобласці 30 мая, 11 і 12 чэрвеня па ініцыятыве міліцыі прынята рашэнне аб абмежаванні рэалізацыі алкагольных напояў на ўсіх без выключэння аб'ектах рознічнага гандлю.

Як паведаміў часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінскага аблвыканкама Андрэй Амбражэй, рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння надзвычайных здарэнняў пры правядзенні мерапрыемстваў, у якіх возьме ўдзел больш за 20 тыс. школьнікаў.

Пад узмоцнены кантроль будуць узятыя месцы, у першую чаргу зоны адпачынку, куды выпускнікі плануюць прыбыць са школ пасля ўрачыстых мерапрыемстваў, у тым ліку са сталічных устаноў адукацыі.

У 2015 годзе пры правядзенні аналагічных мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі і педагогамі за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў было затрымана больш за 20 непаўналетніх, большасць — за ўжыванне алкагольных напояў, а таксама знаходжанне ў начны час у грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых асоб.

Некалькі нядобрасумленных прадаўцоў былі прыцягнутыя да адказнасці за гандаль спіртным падчас прыняцця абмежавальных мер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?