Арт–праект працягвае традыцыю, закладзеную 2 гады таму пад назваю «Стары новы двор». Сёння ён напаўняецца новым зместам: гэта спалучэнне архітэктуры, фотамастацтва і мастацтва медыя. У панараму гарадскіх будынкаў пачатку ХХ стагоддзя ўдала ўпісаліся шырокафарматныя каляровыя фотаздымкі, прысвечаныя вясковаму абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы».

Абрад «Пахаванне стралы (сулы)» звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі–стралы. Традыцыя свята пакаленнямі застаецца нязменнай: жыхаркі вёскі прыбіраюцца ў нацыянальныя строі, спяваюць і ідуць насустрач адзін адному з розных бакоў вёскі, пакуль не самкнуцца ў адным карагодзе, ідуць, бесперапынна спяваючы да жыта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?