У Пінску загінуў рабочы, сарваўшыся з даху шматпавярховага дома, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Няшчасны выпадак здарыўся сёння каля 10-й раніцы. Мужчына працаваў у субпадраднай арганізацыі Столінскага раёна, якая займаецца будаўніцтвам жылога дома. Да гэтага моманту на аб'екце былі завершаны дахавыя работы. Аднак генпадрадчык выявіў пэўныя недахопы. Іх ліквідацыяй займаліся двое работнiкаў, якiя з'яўляюцца мулярамі. Устаноўлена, што 45-гадовы жыхар Століна узлез на двухсхільны дах, падняўшы з сабой наверх шрубавёрт і ліст металапрофілю. Спатыкнуўшыся, мужчына сарваўся з вышыні. Ад атрыманых траўмаў ён памёр да прыбыцця хуткай дапамогі.

Па факце гібелі работніка на вытворчасці праверку праводзіць Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння, а таксама прычыны і ўмовы, якія прывялі да трагедыі. Апытваюцца калегі і кіраўніцтва прадпрыемства, канфіскаваная адпаведная дакументацыя, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?