ЗША і іншыя краіны Захаду заявілі аб сваёй гатоўнасці узброіць Лівію для барацьбы з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава», паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы.

Падтрымаць ЗША плануюць урад нацыянальнага адзінства, створаны пад эгідай ААН.

Выступаючы ў Вене, Керы сказаў, што сусветныя дзяржавы падтрымаюць Лівію, якая спрабуе дамагчыся адмены абвешчанага ААН эмбарга на пастаўку ў краіну зброі.

«Ісламская дзяржава», на думку ЗША, стала для Лівіі новай пагрозай, якую трэба спыніць.

Урад Лівіі месяц таму заявіў, што ІД можа захапіць значную частку краіны, калі не будзе спыненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?