Міністэрства інфармацыі ладзіць чарговы конкурс «Тэлевяршыня». Звычайна ў ім удзельнічаюць журналісты БТ, АНТ, СТБ і рэгіянальных каналаў.
На сайце тэлеканала СТБ тым часам праходзіць галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый.
Па стане на 17 мая лідзіруюць Вольга Бурлакова і Аляксандр Мяжэнны з ранішняй праграмы СТБ. У іх 28% галасоў.
На другім месцы Ілля Конанаў з праграмы «Капейка ў капейку» ад «Беларусь-2» (24%).
Таксама ў тройцы прызёраў пакуль трымаецца мядзведзь Топа з «Калыханкі». У яго 10% галасоў.