Вітаю. Гэта хутчэй не навіна, а назіранне. Магчыма, нешта на гэтую тэму ўжо было раней, магчыма не прыкмеціў. Рэч у тым, што, праходзячы не так даўно па вуліцы Гарадскі Вал, што ў Мінску на будынку па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 17

заўважыў шыльду «Гісторыка-культурная каштоўнасць. Будынак другой паловы ХІХ ст.».

Між тым, ранейшы будынак з гэтым адрасам быў знесены ў 2008 годзе без аніякіх дакументаў-дазволаў і быў размешчаны крыху далей па Рэвалюцыйнай.

Знайшоў у інтэрнэце з таго часу цікавыя словы «начальника управления по охране историко-культурного наследия и реставрации Министерства культуры Беларуси Игоря Чернявского» у каментарах да экскурсіі Антона Астаповіча: «…Строительство же нового здания начато на ранее пустом месте по ул. Городской Вал. Действия в отношении здания по ул. Революционной, 17, осуществлены без разрешения Министерства культуры, которое предусмотрено Законом об охране историко-культурного наследия. Этим фактом занимаются правоохранительные органы. Возможно, слишком медленно идет рассмотрение очевидного вопроса».

Вынікае, што на новабуд, узведзены на пустым месцы, павесілі шыльду пра «ХІХ стагоддзе» і «гісторыка-культурную каштоўнасць»? Няўжо гэта нармальная практыка? Першапачаткова меркаваў спытаць наконт гэтай сітуацыі ў Беларускім добраахвотным таварыстве аховы помнікаў гісторыі і культуры, бо яны ў свой час падымалі пытанне з незаконным зносам, але пакуль не знайшоў магчымасці. Выбачайце, якасць здымкаў не надта добрая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?