Тры п'яныя мінчукі пракаціліся па праспекце Незалежнасці на вазку з крамы, а затым пачалі граміць машыны. Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Мінска Вольга Куцько.
Ноччу маладыя людзі зайшлі ва ўніверсам па праспекце Незалежнасці, купілі дзве бутэлькі піва, пасля чаго ўзялі каляску пра прадуктаў і выйшлі на вуліцу.
«Пасля гэтага хлопцы, мабыць, вырашылі трохі павесяліцца. Двое з іх селі ў «транспартны сродак», а трэці быў за кіроўцу — ён каціў каляску.
Варта адзначыць, што хлопцы стараліся выконваць ПДР: спыняліся на чырвонае святло святлафора, а на зялёнае працягвалі рух», — распавяла Вольга Куцько.
З праспекта яны збочылі на вуліцу Валгаградскую, там спыніліся на паркоўцы і сталі граміць аўтамабілі: рукамі і нагамі білі па капоце, пакідаючы на машынах ўвагнутасці і драпіны. Пасля збеглі.
Міліцыя просіць грамадзян, якія сталі сведкамі гэтых падзей, звярнуцца ў Першамайскае РУУС Мінска па тэлефонах 8-017-280-02-02, 8-029-877-81-89. канфідэнцыяльнасць гарантавана.