Гурт Shuma прэзентаваў відэа на клубную версію народнай песні «Рано рано». Кампазіцыя анансуе выход новага альбома «Сонца», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 27 мая ў ангары «Хулігана» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам».

У беларускай і славянскай міфалогіі русалкі спакушалі мужчын і казыталі ці абдымалі іх да смерці, таму людзі іх баяліся. У русальны тыдзень усе пазбягалі хадзіць па адным ў лес і ў поле, а таксама не купаліся.

— «Рано рано» — адзін з самых танцавальных і своеасаблівых трэкаў у альбоме. Тут мы адмыслова пастараліся стварыць атмасферу хвалявання, псіхадэлічнасці, непрадказальнасці, каб паказытаць нервы. Для трэка адмыслова была запісана дуда, якую апрацавалі такім чынам, каб яе гук стаў плаваючым і дзіўным, быццам вы чуеце яе праз сон, – тлумачыць вакалістка і ідэйная натхняльніца калектыва Руся.

Новая версія кампазіцыі аранжыраваная ў стылі deep house і адлюстроўвае стылістыку новага альбома «Сонца», які выйдзе 20 мая – у параўнанні з дэбютным дыскам «Жніво» ён будзе больш дынамічным і танцавальным. Аранжыроўкамі альбома займаўся Alexis Scorpio – беларускі саўндпрадусар, які ўжо больш за год працуе ў США. Дыск можна замовіць на iTunes.

У сакавіку 2016 дэбютны альбом Shuma «Жніво» перамог у намінацыі «Альбом года» на ўзнагародах Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных журналістаў. У якасці галоўнага прыза гурт атрымаў рэкламна-інформацыйную подтрымку канцэрта ад інтэрнэт-аператара «Атлант Тэлекам».

Shuma з новым альбомам «Сонца» 27 мая ў ангары «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.

Квіткі: 150 тыс. руб. (першыя 100), 200 тыс. руб. (папярэдне), 250 тыс. руб. (у дзень канцэрта)

Продаж: «Театральная каса» (ул. Калініна 5), «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16), а таксама Bezkassira.by, Eventer.by.

Інфалінія: +375 29 944 68 13

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0