Цэны на нерухомасць у Мінску працягваюць зніжацца. Паводле дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, сярэдняя цана рэальных угодаў у красавіку 2016 года склала $1077 за квадратны метр. За месяц лічба зменшылася на 3,1%.

Пры гэтым гаспадары прасілі за квадратны метр $1182.

Партал Realt.by паведамляе, што ў залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя з рэальнымі ўгодамі была наступнай:

1-пакаёвыя кватэры: 1132 $/м2 (-1,8% за месяц) – $38 100;

2-пакаёвыя кватэры: 1055 $/м2 (-3,2%) – $50 000;

3-пакаёвыя кватэры: 1013 $/м2 (-2,7%) – $64 900;

4-пакаёвыя кватэры:: 976 $/м2 (-10,4%) – $74 400.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?