Інтэрнэт-выданні Мальты апублікавалі інфармацыю пра афшоры, зарэгістраваныя на жонку беларускага бізнэсоўца Уладзіміра Пефціева. Пра іх стала вядома з «панамскіх дакументаў».

Уладзімір Пефціеў, архіўнае фота.

Уладзімір Пефціеў, архіўнае фота.

Пефціеў (злева) стаў праваслаўным мецэнатам.

Калі на кампаніі Пефціева былі накладзеныя санцыі Еўрасаюза, на Брытанскіх Віргінскіх астравах і Сейшэльскіх астравах былі створаныя 12 афшорных кампаній.

Пры іх рэгістрацыі Макарава пакінула ў якасці адрасу свае апартаменты на Мальце, дзе сям'я жыла з сярэдзіны 2000-х гадоў.

«Панамскія дакументы» ўказваюць на Макараву як акцыянера і бенефіцыяра кампаній Barchetta Ltd, Maestrale Ltd, Stenmore Management Limited, Segal Investment Limited, Cardel Group Inc, Rocchetta Ltd, Sfera Ltd, Strathford Holding Ltd, Cadwall International SA, Milden Holdings, Sarles Investments, Kelly Bay Pacific Overseas Co., Isely Investments Ltd, and Unifin Consultancy Limited.

Мальтыйскія кампаніі не паведамляюць, для якіх мэтаў выкарыстоўваліся афшоры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?