AP

AP

«Мы ведаем пра петыцыі і пытанне будзе абмеркавана сёння і адказ EBU будзе апублікаваны пазней», — сказаў Джордан. Пры гэтым ён назваў «малаверагодным, што вынікі будуць перагледжаныя».

Аўтарам петыцыі з'яўляецца жыхар Ерэвана Артур Аванісян. «Мы разумеем, што працэс галасавання журы і тэлегаласавання з'яўляецца цяжкім і эмацыйным, але колькасць чалавек, якія падпісалі гэты зварот, паказвае, што «сёлета пераможцам» конкурсу з'яўляецца не той, хто сапраўды павінен быў выйграць», - гаворыцца ў звароце.

Па стане на 14:20 петыцыю ўжо падпісалі больш за 237 тыс. чалавек. Пры гэтым яе аўтары не ўказалі, які вынік конкурсу, на іх думку, быў бы справядлівым.

Перамогу ў фінале «Еўрабачання», які адбыўся ў Стакгольме 14 мая, атрымала выканаўца з Украіны Джамала з песняй «1944», прысвечанай дэпартацыі крымскіх татараў. На другім месцы апынулася спявачка з Аўстраліі Дэмі Ім. Пераможца галасавання гледачоў Сяргей Лазараў стаў трэцім.

Дацкае журы конкурсу ўжо пасля яго заканчэння прызналася, што памылкова прысудзіла Джамале 12 балаў, які былі прызначаныя Дэмі Ім. Аднак нават у выпадку, калі б гэтага не адбылося, украінская спявачка атрымала б перамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?