Рэчыцкай фэшн-ілюстратару і мадэльеру, фіналістцы конкурсу «Млын моды-2014» Марыне Даўгачовай патрэбная дапамога.

Дзяўчына нарадзілася з цяжкім парокам сэрца: атрэзіяй трохстворкавага клапана, а таксама дэфектам міжжалудачнай перагародкі і агульнага перадсэрдзя. На працягу жыцця Марына звярталася ў найлепшыя клінікі Мінска і Кіева, якія займаліся кардыяхірургіяй, аднак ёй пастаянна адмаўлялі з-за складанасці парокаў. Толькі цяпер з'явілася магчымасць абследавацца ў Навуковым цэнтры сардэчна-сасудзістай хірургіі імя Бакулева у Маскве, спецыялісты пагадзіліся зрабіць аперацыю Глена.

Падрабязнасці тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0