Міграцыйная служба Фінляндыі прыняла рашэнне зрабіць больш жорсткім палажэнні заканадаўства, якія рэгулююць выдачу дазволу на жыхарства ў краіне мігрантам.
У прыватнасці, Афганістан, Ірак і Самалі прызнаныя бяспечнымі краінамі, адпаведна, людзі, якія прыехалі адтуль у Фінляндыю, практычна не будуць мець шанцаў атрымаць прытулак.
Раней бяспечнымі лічыліся толькі некаторыя з раёнаў у гэтых краінах.
Акрамя таго, мігрантам будзе дазволена застацца толькі тады, калі яны змогуць даказаць, што ў роднай краіне існавала непасрэдная пагроза іх жыццю. На разглядзе іміграцыйнай службы Фінляндыі цяпер знаходзіцца каля 20 тысяч прашэнняў аб прытулку.
У 2014 годзе ў Фінляндыю прыехалі 3600 мігрантаў, па выніках жа мінулага года іх колькасць перавысіла 32 тысячы.