Камандуючы сіламі спецыяльнага прызначэння Германіі брыгадны генерал Даг Кнут Бэр назваў дзве галоўныя пагрозы ў кантэксце «гібрыднай» вайны на канферэнцыі MESOC 2016, паведаміў расійскі ваенны блог bmpd.livejournal.com, звязаны з Цэнтрам аналізу стратэгій і тэхналогій.

Генерал Даг Кнут Бэр і міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен.

Генерал Даг Кнут Бэр і міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен.

Гэтыя галоўныя пагрозы — Расія як дзяржава і так званая «Ісламская дзяржава» як недзяржаўны суб'ект, сказаў нямецкі генерал.

Канферэнцыя MESOC 2016 — восьмы па чарзе форум камандуючых сіламі спецыяльнага прызначэння краін MESOC 2016 Бліжняга Усходу, у якой удзельнічалі таксама і прадстаўнікі заходніх краін, Беларусі, Украіны і РФ.

Паводле меркавання нямецкага генерала, «гібрыдная вайна» не з'яўляецца нечым прынцыпова новым. Такая вайна, то бок сумяшчэнне непасрэднага ўдзелу рэгулярных узброеных сіл з разведвальнымі, дыверсійнымі і спецыяльнымі дзеяннямі, псіхалагічнымі аперацыямі, інфармацыйна-прапагандысцкім і палітычна-эканамічным уздзеяннем - усе гэта мела месца і раней, аднак у сучаснасці аперацыі РФ супраць Украіны прадэманстравалі новы ўзровень каардынацыі і планавання такіх дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?