9 траўня, у Дзень Перамогі, на рынку ў Докшыцах моладзевымі актывістамі была праведзена акцыя супраць абортаў пад лёзунгам: «Фашыстаў перамаглі, а дзяцей усё роўна забіваюць».

Падчас акцыі было раздадзена больш за 200 асобнікаў улётак з заклікам да забароны абортаў. Апрача таго, плякат, які актывісты трымалі на працягу амаль гадзіны, пабачылі сотні жыхароў Докшыц і Докшыцкага раёну. Праз паўтары гадзіны пасьля пачатку акцыі да актывістаў падышоў міліцыянт і загадаў зьнішчыць плякат.

Гаворыць арганізатар акцыі Кастусь Шыталь:

«Гэта наша пазыцыя як грамадзянаў і вернікаў. Гэта не палітыка. Народ рэагаваў па‑рознаму. Хтосьці падтрымліваў, хтосьці сьмяяўся, хтосьці здымаў на фотакамэры мабілак. Але, калі ўлічваць тое, што ў Докшыцкім раёне ніколі нічога падобнага не адбывалася, думаю, розгалас будзе вельмі вялікі, бо нас бачылі ня толькі жыхары Докшыц, але і жыхары многіх вёсак і мястэчак Докшыччыны, якія прыехалі на рынак.

Алеся Мураўская

Гэты тэкст дасланы нашым чытачом
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0