Расійскі неанацыст Вячаслаў Дацык, вядомы як «Руды Тарзан», напаў на бардэлі ў Санкт-Пецярбургу. Уначы ён разам з паплечнікам уварваўся ў публічны дом і адвёў голых прастытутак у паліцыю.

Спачатку Дацык са знаёмым атакавалі адзін з бардэляў на Васільеўскім востраве. Яны выламалі дзверы ў памяшканне і, пагражаючы манціроўкай, запатрабавалі ад супрацоўніц гэтай установы зняць адзенне. У такім выглядзе дзяўчат вывелі на вуліцу і прымусілі прайсці ў паліцэйскі пастарунак.

Пасля гэтага «Руды Тарзан» паспрабаваў здзейсніць аналагічны напад на іншы бардэль. Аднак там ён пацярпеў няўдачу. Ахоўнікі далі адпор Дацыку, у выніку чаго ён сам апынуўся ў паліцыі.

У дачыненні да неанацыста, імаверна, будзе распачата крымінальная справа аб хуліганстве і наўмысным пашкоджанні маёмасці.

* * *

Скандальны Дацык захацеў стаць грамадзянінам Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?