У Польшчы машыніст цягніка, які накіроўваўся ў Познань, убачыў грузавік, які заступіў яму шлях.

Мацей Шыманскі пачаў тармазіць, але хуткасць цягніка дасягала 110 км/г, таму сутыкненне было непазбежным.

Тады машыніст выскачыў да пасажыраў, каб за некалькі секунд да ўдару папярэдзіць іх пра небяспеку.

Ён гучна загадаў усім легчы на падлогу.

Па паведамленні Telewizja Polska SA, ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Відэа з камеры назірання не суправаджаецца каментаром.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?