17 мая у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі прайшла імпрэза пад назвай «Ок, Google: СССР?».

Мерапрыемства было праведзена ў межах «Ночы музеяў». Сцены музея аздобілі савецкімі агітацыйнымі плакатамі, а гасцей сустракалі дружыннікі.

Фота: Таццяна Мухароўская, virtualbrest.by

Фота: Таццяна Мухароўская, virtualbrest.by

У дзіцячай арт-зоне паказвалі савецкія мультфільмы, праводзілі майстар-клас па вырабе караблікаў з паперы. Дарослым прапаноўвалі згуляць у шашкі і даміно. Таксама можна было здаць макулатуру і атрымаць за гэта кнігу. Працаваў і цырульнік, які рабіў усім ахвотным прычоскі ў стылі 60-70-х гадоў.

Фота: Таццяна Мухароўская, virtualbrest.by

Па музейных залах маршыраваў піянерскі атрад, які спяваў піянерскія песні і скандаваў лозунгі, накшталт «Будзь гатовы — заўсёды гатовы».

Фота: Таццяна Мухароўская, virtualbrest.by

Фота: Таццяна Мухароўская, virtualbrest.by

«У гэтым годзе круглая дата распада Савецкага Саюза і мы вырашылі трохі аб ім узгадаць. Узгадаць у культурна-побытавым плане, без палітыкі. Хацелі паказаць некаторыя элементы і аспекты жыцця савецкага чалавека 1960-70-х гадоў»,— паведаміў «Нашай Ніве» Аляксей Міцюкоў, дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

На пытанне, ці не з’яўляюцца палітыкай піянеры, ён адказаў так:

«Я і сам быў піянерам. Нічога дрэннага ў гэтым не бачу».

Ноч музеяў — міжнародная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, падчас якой можна агледзець музейныя экспазіцыі ноччу. У гэтую ноч многія музеі адкрыты для наведвальнікаў пасля заходу сонца і амаль да раніцы. Асноўная мэта акцыі - паказаць рэсурс, магчымасці, патэнцыял сучасных музеяў, прыцягнуць у музеі моладзь.

Упершыню «Ноч музеяў» была праведзена ў Берліне ў 1997. Міжнародны дзень музеяў — штогадовае свята, якое адзначаецца 18 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?