Конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» стартаваў у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Конкурс праводзіцца па 9 намінацыях, для пераможцаў прадугледжаны каштоўныя прызы. Работы прымаюцца да 30 верасня на сайце конкурсу golden-lynx.biobel.by. У творчым спаборніцтве могуць узяць удзел усе ахвотныя, абмежаванняў па грамадзянстве і месцы жыхарства няма.

Конкурс праводзіцца ў тым ліку для таго, каб акцэнтаваць увагу на пытаннях аховы прыроды, прадэманстраваць разнастайнасць нацыянальных і сусветных прыродных рэсурсаў, прарэкламаваць тэрыторыі, патэнцыйна цікавыя для замежных спецыялістаў і турыстаў, прыцягнуць дадатковую ўвагу да развіцця экатурызму ў Беларусі.

Арганізатарам конкурсу выступіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ў асобе ДНВА «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах» сумесна з Міжнародным фондам падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор». У склад аргкамітэта конкурсу ўвайшлі прадстаўнікі Мінпрыроды, Мінспорту і турызму, МЗС, Мінлясгаса, Мінінфарма, Мінкульта і Мінадукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?