Гродзенец парэзаў тры колы ў аўтамабілі сяброўкі сваёй дзяўчыны, каб яны не наведвалі начныя клубы горада, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У міліцыю звярнулася 39-гадовая мясцовая жыхарка, якая распавяла праваахоўнікам, што невядомы ноччу парэзаў колы ў яе легкавым аўтамабілі, прыпаркаваным ля аднаго са шматпавярховікаў Гродна. Па дадзеным факце была распачатая крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Крыху больш за месяц спатрэбілася супрацоўнікам падраздзяленняў крымінальнага вышуку для высвятлення асобы падазраванага. Ім аказаўся раней несудзімы 46-гадовы гродзенец, які прычынай учынку назваў рэўнасць да сваёй дзяўчыны. Справа ў тым, што яна рэгулярна адпачывала разам з сяброўкай у забаўляльных установах, па якіх дзяўчыны раз'язджалі на пацярпелым аўтамабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0