Усе 79 транспартнікаў-запраўшчыкаў C-130J авіяцыі Марской пяхоты ЗША атрымаюць камплекты ўзбраення Harvest Hawk, якія дадуць ім магчымасць весці агонь па наземных цэлях.

Пра гэта піша партал Ваенна-марскога інстытута ЗША.

wikimedia.org

wikimedia.org

Незвычайнае рашэнне выклікана тым, што вялікія самалёты могуць доўгімі гадзінамі патруляваць паветра ў раёне дзеяння сваіх наземных сіл і часам самымі першымі прыходзіць ім на падтрымку.

Камплект узбраення, які складаецца з 4 ракет Hellfire і 10 ракет AGM-175 Griffin каштуе ўсяго $9 млн, затое пераўтвараюць самалёт у сапраўдную лятучую батарэю.

Сістэма ўжо паспяхова выпрабоўвалася на іншых самалётах у Афганістане. Яе мантаж і дэмантаж займаюць усяго пару працоўных дзён.

Таксама камплекты Harvest Hawk атрымаюць транспартныя канвертапланы MV-22.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?