19 мая Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі пераназвала горад Днепрапятроўск у горад Дняпро.

За адпаведную пастанову прагаласавалі 247 дэпутатаў з 445.

Да рэвалюцыі горад называўся Кацярынаслаў у гонар расійскай царыцы. Днепрапятроўскам ён стаў у 1926 годзе ў гонар рэвалюцыянера Пятроўскага.

Дняпром, скарочана, горад масава называлі самі жыхары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?