На сайце тэлеканала СТБ скончылася галасаванне за найлепшага тэлевядучага Беларусі. «Прыз глядацкіх сімпатый» на «Тэлевяршыні» атрымае мядзведзь Топа з «Калыханкі». У сацыяльных сетках разгарнулася кампанія ў яго падтрымку, што дазволіла дзіцячаму герою перамагчы ў конкурсе.

У пяцёрку найлепшых патрапілі:

1. Уладзімір Варанкоў, мязведзь Топа. «Калыханка» на «Беларусь-3» — 38% (5794 галасы).

2. Вольга Бурлакова і Аляксандр Мяжэнны. «Раніца. Студыя добрага настрою» на «СТБ» — 29% (4385 галасоў).

3. Ілля Конанаў. «Капейка да капейкі» на «Беларусь-2» — 9% (1321 голас).

4. Алена Трацэнка. «Размаўляем па-беларуску» на «Беларусь-3») — 3% (478 галасоў).

5. Вольга Венская. «Прагноз надвор'я» на «НТВ-Беларусь») — 3% (468 галасоў).

Агулам у галасаванні прынялі ўдзел 15284 карыстальнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?