Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заяўляе, што НАТА не вернецца да тых стасункаў з Расіяй, якімі яны былі раней, да выканання Мінскіх дамоўленасцей у поўным аб'ёме.

Пра гэта Кэры заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Бруселі з нагоды першага дня пасяджэння міністраў замежных спраў краін-членаў Паўночнаатлантычнага альянсу.

«НАТА павінна быць адкрытым для палітычнага дыялогу з Расіяй, але мы ўстрымаемся ад звычайнага супрацоўніцтва да выканання Мінскіх дамоўленасцей у поўным аб'ёме. І гэта крытычна. Не рабіце ніякіх памылак. Мы не прызнаем анексію і акупацыю Крыма», — падкрэсліў Кэры.

Паводле яго слоў, міністры замежных спраў краін-сяброў НАТА сёння «перагледзяць працу па ўмацаванні ўсходняга флангу».

«Ключавы аспект нашай рэакцыі на дзеянні Расіі ва Украіне — гэта выкананне абавязацельстваў, узятых ва Уэльсе адносна інвестыцый у абарону, працяг узмацнення нашых магчымасцяў. Менавіта таму мы робім свой уклад у 3,4 млрд даляраў у ініцыятыву еўрапейскіх гарантый», — падкрэсліў дзяржаўны сакратар.

Ён таксама адзначыў, што ЗША цалкам адданыя палітыцы «адкрытых дзвярэй» НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?