У Францыі ў трэці раз падоўжылі рэжым надзвычайнага становішча — ён будзе дзейнічаць да канца ліпеня, калі ў краіне пройдзе ЧЕ-2016 па футболе. Улады, баючыся тэрактаў, прымаюць ўзмоцненыя меры бяспекі.

Дэпутаты Нацыянальнага сходу — ніжняй палаты парламента Францыі — пераважнай большасцю галасоў адобрылі ў чацвер, 19 мая, падаўжэнне да канца ліпеня рэжыму надзвычайнага становішча, уведзенага пасля парыжскіх тэрактаў у лістападзе 2015 года. Раней у падтрымку дадзенай меры прагаласавала верхняя палата — Сенат.

З 10 чэрвеня да 10 ліпеня ў краіне пройдзе чэмпіянат Еўропы па футболе. У сувязі з гэтым улады, асцерагаючыся тэрактаў, прымаюць павышаныя меры бяспекі. Па словах французскага міністра ўнутраных спраў Бернара Казнёва, тэрарыстычная пагроза ў Францыі па-ранейшаму высокая.

Рэжым надзвычайнага здарэння падаўжаецца ў краіне ўжо ў трэці раз раз. Ён неабходны паліцыі для правядзення ператрусаў у дамах і на кватэрах без адпаведнага судовага распараджэння. Акрамя таго, ён дазваляе ўладам абмяжоўваць свабоду перамяшчэння грамадзян і ў спрошчаным парадку змяшчаць падазраваных пад хатні арышт. Праціўнікі выключнай меры лічаць, што яна не прыносіць неабходнага эфекту і ўшчамляе асабістыя свабоды. Новы парадак быў уведзены пасля трагедыі 13 лістапада ў Парыжы, калі ў выніку серыі тэрактаў загінулі 130 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?