«Прессбол» даведаўся гісторыю пра тое, як гульцы ФК «Крумкач» пасля перамогі над «Шахцёрам» правялі бурную ноч у мінскай кавярні «Сябры», пакінуўшы там пра сябе не самыя прыемныя ўспаміны. Як гэта было?

Сяргей Гудзілін

Сяргей Гудзілін

«… І расказаў нам гэты чалавек ўсю праўду, як яна ёсць. І нічога, акрамя праўды, хоць мы са свечкай не стаялі, таму прапануем лічыць, што ўсе персанажы выпадковыя, а супадзення выдуманыя. А з'явіўся гэты чалавек у тэлефоннай трубцы, дзесьці на тым канцы, дзе мінская плошча Бангалор і кафэ «Сябры». І з дабром падышоў чалавек да свайго аповяду, бо адразу апавясціў: я вельмі, вельмі добра стаўлюся да футбольнага клуба «Крумкачы»! Наша, беларуская каманда, без грошай, без нічога — і перамагае, і расце, поўныя трыбуны збірае. Увогуле, прыгажуны, выдатныя ва ўсіх адносінах, але… трэба, трэба хлопцам даць па азадку! — педагагічна прамовіў той чалавек і коратка выклаў прычыны, па якіх «крумкачам «трэба даць пад хвост, і як мага хутчэй.

…З паказанняў сведкі, прозвішча якога не называем па паэтычных меркаваннях. У той дзень, калі «Крумкачы» перамаглі ў Салігорску «Шахцёр», яны не проста забілі два галы і ўзялі тры ачкі, але і канчаткова сталі сапраўднымі прафесіяналамі. І зусім не раз'ехаліся па дамах бессэнсоўна спаць, як якія-небудзь няшчасныя аматары. Яны «раз'ехаліся» ў тое самае кафэ «Сябры», дзе, так бы мовіць, працягнулі, але ўжо з закускай. Не паніжаючы градус, па ўсіх правілах поўнай самааддачы, патрэбнай кандыцыі, да апошняй кроплі, да апошняга падранага баяна. Атрымалася так, што пазайздросціў бы нават маэстра Юрый Пудышаў, які ведае пра футбол усё, да краёў і да дна. Чалавек на тым канцы провада распавёў пра ўвесь гэты Бангалор з такой любоўю і пяшчотай, што нам засталося толькі захоплена пацікавіцца: што ж вы міліцыю не выклікалі?..»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?