Tut.by

У Гомелі напярэдадні вечарам аднавілі рух цягнікоў пасля падзення крана з будаўнічай пляцоўкі на рэйкі. Адну лінію чыгуначнага палатна вызвалілі ад стралы крана ў 17.18, другую — у 20.20, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Нагадаем, гусенічны кран Kobelco-7150 грузападымальнасцю 150 тон упаў на будаўнічай пляцоўцы прыкладна у 13.00. Пацярпеў 39-гадовы машыніст, які шпіталізаваны з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай. 

Страла крана заблакавала чыгуначныя рэйкі і пашкодзіла апору лініі электраперадачы. Цягнікі накіроўвалі ў аб'езд.

Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца. Асноўная версія — перавышэнне дапушчальнай нагрузкі на стралу крана, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?