У Міністэрства лясной гаспадаркі з'явілася незвычайная сацыяльная рэклама да пажаранебяспечнага сезона. Гэта кароткі ролік, у якім анімацыйныя персанажы заклікаюць берагчы лес.

Героі роліка - лесавічок, бабёр і вожык. Яны звяртаюцца да гледачоў:

«Беражыце лясы нашы прэкрасныя, бо яны такія вогнеапасныя. Дуб ці ёлка, сасна або асіна — добра гарыць любая дравясіна. Будзь асцярожным з агнём у лесе, сынок, бо можаш атрымаць штраф, альбо і срок. Даражэнькія, беражыце лес».

На пытанні карыстальнікаў Facebook аб тым, чаму героі мультфільма размаўляюць на трасянцы, рахунак Мінлясгаса ў сацсетцы парыруе: «Таму што ў нашым уяўленні дзядок-лесовичок размаўляе менавіта так».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?