ДТЗ адбылося днём 19 мая ў Пінску.

Фота: Palevo Pinskburg (vk.com)

Фота: Palevo Pinskburg (vk.com)

На вуліцы Зорнай у BMW, што праязджаў міма, урэзаўся Hyundai, які выкаціўся са стаянкі. Па словах відавочцаў, кіроўца Hyundai прыпаркаваўся каля кавярні «Праметэй». У гэты момант ён заўважыў, што ў напрамку праезнай часткі каціцца вазок з дзіцем. Мужчына выбег з аўтамабіля, каб выратаваць малога. Замест вазка на дарогу выкаціўся яго Hyundai.

Як распавёў пінчук Яўген, абодва аўтамабілі атрымалі нязначныя пашкоджанні.

У ДАІ Пінска пацвердзілі інфармацыю пра інцыдэнт. Як выявілі інспектары, кіроўца выйшаў з кавярні, сеў за руль, завёў аўтамабіль і ўключыў нейтралку. У гэты момант ён заўважыў, як ад кавярні ад'язджае ў напрамку алеі і дарогі летні вазок з дзіцем. Мамы побач не было. Мужчына выбег з аўто, спыніў вазок і падкаціў яго на месца, зафіксаваўшы, каб ён не ад'язджаў. Яго аўтамабіль пры гэтым скаціўся на праезную частку і ўрэзаўся ў BMW.

На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?