Дэкадная норма ападкаў выпала ў Гомелі ў ноч з 19 на 20 мая, паведамілі ў абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя (Гомельаблгідрамет).

Моцныя ліўні суправаджаліся магутным ветрам з парывамі да 18 м/ с. Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС, ноччу вецер у Гомелі быў настолькі моцным, што вырываў з каранямі дрэвы. Тры дрэвы ўпалі на аўтамабілі, прыпаркаваныя ў дварах. З людзей ніхто не пацярпеў.

У цяперашні час у Гомелі працягвае ісці моцны дождж. Паводле прагнозах сіноптыкаў, дажджлівае надвор'е з праліўнымі дажджамі і парывамі ветру 15-20 м/с захаваецца да заўтра. 21 мая надвор'е значна палепшыцца, вецер сцiхне, тэмпература паветра падымецца да плюс 20 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?