twitter.com

twitter.com

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 20 мая падпісаў закон аб забароне прапаганды камунізму. У будучым годзе з грамадскай прасторы ў Польшчы павінны знікнуць назвы, звязаныя з камунізмам.

1 красавіка гэтага года польскі Сейм прыняў адмысловы закон аб забароне прапаганды камунізму. Дэпутат кіруючай партыі «Права і Справядлівасць» Яраслаў Краеўскі заяўляў, што прыняцце гэтага закона стане сімвалічным заканчэннем камунізму ў Польшчы. Ён нагадаў, што ў польскіх гарадах назвы 1300 вуліц звязаныя з камунізмам. Краеўскі называў вуліцы імя Фелікса Дзяржынскага, Чырвонай Арміі, Ванды Васілеўскай, Марцэлія Навоткі.

Пасля падпісання закона прэзідэнтам у органаў мясцовага самакіравання будзе 15 месяцаў на тое, каб правесці грамадскія кансультацыі, якія тычацца перайменавання вуліц. У выпадку праблем з інтэрпрэтацыяй назваў органы мясцовага самакіравання могуць звярнуцца ў Інстытут нацыянальнай памяці.

Варта адзначыць, што закон не тычыцца помнікаў, абеліскаў і мемарыяльных дошак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?