У выніку страляніны каля Белага дома ў Вашынгтоне паранены чалавек. Ён дастаўлены ў бальніцу ў крытычным стане
На фота — супрацоўнікі сакрэтнай службы, washingtonpost.com
Белы дом у Вашынгтоне ачапілі пасля стральбы каля яго, паведамляе Reuters са спасылкай на праваахоўныя органы.
Паранены чалавек. Яго ў крытычным стане даставілі ў бальніцу, напісаў у сваім Twitter мясцовы пажарны дэпартамент.
Па дадзеных CNN, які спасылаецца на крыніцу ў праваахоўных органах, супрацоўнікі сакрэтнай службы ЗША — адна яе з функцый заключаецца ў ахове першых асоб краіны — адкрылі страляніну па мужчыне на кантрольна-прапускным пункце каля Белага дома. Прычынай стала тое, што той размахваў зброяй.
Пазней дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, распавялі тэлеканалу, што падазраваны быў паранены ў жывот.