У англійскім графстве Нотынгем спыніла працу апошняя ў краіне тытунёвая фабрыка. Кампанія Imperial Tobacco, якой належала прадпрыемства, хутчэй за ўсё сфакусуецца на ўсходнееўрапейскіх і азіяцкіх рынках, кажуць эксперты.

Пра продаж фабрыкі, якая была пабудавана ў 1972 годзе, кампанія абвясціла некалькі месяцаў таму. Imperial Tobacco паступова пераносіць свае заводы ў іншыя краіны, дзе таннейшая працоўная сіла. Перанос вытворчасці ў Нямеччыну і Польшчу павялічыць выручку кампаніі на 320 млн фунтаў (464.2 млн даляраў), патлумачыў яе прадстаўнік.

На піку вытворчасці завод выпускаў да 52 млрд цыгарэт у год, але, як адзначае прадстаўнік прафсаюза Крыс Нідхэм, з тых часоў попыт на цыгарэты ў Брытаніі вельмі моцна ўпаў.

«Справа ў падзенні вытворчасьці, і адзін з фактараў тут — негатыўнае стаўленне да курэння ў грамадстве», — кажа Нидхэм.

«Цяпер яны [тытунёвая кампанія] нацэльваецца на азіяцкія рынкі, дзе сацыяльнае непрыманне тытунекурэння не так моцна. Ірак, Сірыя, Расія, Кітай — я ўпэўнены, што на гэтыя рынкі будзе арыентавацца Imperial Tobacco», - кажа ён.

Imperial Tobacco Group - чацвёртая ў свеце па велічыні тытунёвая кампанія, адзін з двух заснавальнікаў групы British American Tobacco.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?