Сістэмы самалёта EgyptAir, які зваліўся ў Міжземнае мора з вышыні ў 11 кіламетраў, зафіксавалі задымленне на паветраным судне перад тым, як яно знікла з радараў. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання.

Па дадзеных выдання, аўтаматычныя сістэмы сталі пасылаць сігналы аб моцным задымленні ў пярэдняй частцы самалёта, дзе размешчаны бартавы камп'ютар паветранага судна. За некалькі хвілін да падзення паветранага судна сістэма кіравання палётамі зламалася.

The Wall Street Journal таксама паведамляе аб моцных пашкоджаннях, знойдзеных на правым баку кабіны пілотаў.

Удзельнікі расследавання лічаць, што гэтай інфармацыі пакуль недастаткова для таго, каб меркаваць аб прычынах, па якіх пачалося задымленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?