Тэрарыст-смяротнік здзейсніў напад на калону амерыканскіх вайскоўцаў у афганскім Баграме. Пра гэта паведамляе афганскае агенцтва Khaama Press.

Як распавялі відавочцы, нападнік пратараніў калону на аўтамабілі, начынены выбухоўкай.

Адказнасць за напад ўзяў рух «Талібан».

Інфармацыі аб загінулых і пацярпелых у выніку тэракту пакуль няма. Разам з тым, талібы заяўляюць, што амерыканскія вайскоўцы ў выніку атакі панеслі цяжкія страты, адзначае агенцтва.

Мясцовыя спецслужбы пакуль што не пракаментавалі здарэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?