Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

Пантыфік Францішак вітаў Аляксандра Лукашэнку перад уваходам у бібліятэку ў зале Святых Пятра і Паўла. Пасля кароткага абмену прывітаннямі кіраўнік Беларусі і Папа Рымскі прайшлі ў бібліятэку, дзе пачалася іх сустрэча ў фармаце «сам-насам».

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Папы Францішка працягвалася каля 40 хвілін, з іх 25 хвілін прэзідэнт і Папа Рымскі размаўлялі ў фармаце «сам-насам».

Лукашэнка падарыў Папу Францішку копію крыжа Еўфрасінні Полацкай і запрасіў у Беларусь

Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

Фота Радыё Ватыкана

president.gov.by

president.gov.by

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Папы Францішка працягвалася каля 40 хвілін, з іх 25 хвілін кіраўнік Беларусі і пантыфік размаўлялі ў фармаце «сам-насам».

Сустрэча праходзіла ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы. Ужо ў прысутнасці членаў афіцыйнай дэлегацыі бакі абмяняліся падарункамі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы паднёс у дар пантыфіку копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, выкананую з дапамогай унікальнай тэхнікі разьбы па дрэве, мадэль карэты, зробленую паводле гэтай жа тэхналогіі, а таксама галаграфічную ікону. Як адзначыў прэзідэнт, гэты абраз злучае ў сабе гісторыю і сучаснасць.

president.gov.by

president.gov.by

president.gov.by

president.gov.by

Папа Францішак, у сваю чаргу, падарыў прэзідэнту Беларусі тры напісаныя ім дакументы аб Евангеллі, ахове прыроды і сям'і.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў азнаёміцца з іх зместам і перадаць іх на захоўванне ў Прэзідэнцкую бібліятэку. Яшчэ адзін падарунак пантыфіка — мастацкае адлюстраванне аліўкавага дрэва, якое з'яўляецца сімвалам міру. У гэтым плане Папа Рымскі асабліва падкрэсліў тую мірную місію, якую ўзяла на сябе Беларусь. «Мінск можа быць месцам міру», - сказаў ён.

У завяршэнні сустрэчы прэзідэнт Беларусі і пантыфік цёпла развіталіся. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Папе Рымскаму Францішку наведаць выставу беларускіх абразоў, якая нядаўна адкрылася ў музеях Ватыкана.

Ён таксама запрасіў пантыфіка здзейсніць візіт у Беларусь. «Прыязджайце да нас. Вы атрымаеце столькі сіл і здароўя, колькі ні ў адной кропцы свету», - сказаў ён.

Пасля аўдыенцыі ў Папы Рымскага адбылася таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана П'етра Паралінам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?